Каталіцкія навіны

Навіны з сайта Рыма-Каталіцкага Касцёла на Беларусі
Адрес: http://www.catholic.by/
Обновлено: 8 часов 58 минут назад
У Мінску ўшанавалі памяць Слугі Божага Яна Паўла ІІ
2 красавіка 2008 г., у трэцюю гадавіну смерці Слугі Божага Яна Паўла ІІ, у мінскім касцёле св. Сымона і Алены святую Імшу ў інтэнцыі хутчэйшай беатыфікацыі Вялікага Папы канцэлебравалі Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Марцін Відавіч, дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Антоні Дзям’янка, пробашч парафіі ксёндз Уладзіслаў Завальнюк, святары з Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, Віцебскай і Гродзенскай дыяцэзій, святары Грэка-Каталіцкай Царквы на Беларусі. У малітве прынялі ўдзел прадстаўнікі дыпламатычных місій і польскага консульства ў Рэспубліцы Беларусь, а таксама шматлікія вернікі.
Міласэрнасць Уваскрослага Хрыста і Крыж — асноўныя адзнакі пантыфікату Яна Паўла ІІ
У святой Імшы ў 3-ю гадавіну смерці Яна Паўла ІІ, якую 2 красавіка 2008 г. Бэнэдыкт XVI цэлебраваў на плошчы Святога Пятра ў Ватыкане, узялі ўдзел больш за сорак тысяч вернікаў з розных краінаў свету. У сваёй гаміліі Бэнэдыкт XVI падкрэсліў дзве асноўныя рысы пантыфікату Яна Паўла ІІ: яго сведчанне міласэрнасці Уваскрослага Хрыста і вернасць Хрысту Укрыжаванаму.
Малітоўнае чуванне ў памяць пра Вялікга Папу
Увечары 2 красавіка 2008 г. у ватыканскіх гротах, дзе спачывае цела Слугі Божага Яна Паўла ІІ, прайшло малітоўнае чуванне моладзі, прымеркаванае да 3-й гадавіны смерці Вялікага Папы. Чуванне ўзначаліў Папскі вікарый Рыма кардынал Камілло Руіні.
Нядзеля Божай Міласэрнасці ў Віцебску
29 сакавіка 2008 г., ва ўрачыстасць Божай Міласэрнасці, у віцебскім касцёле Езуса Міласэрнага айцы сальватарыяне гасцінна віталі біскупа Віцебскай дыяцэзіі Уладзіслава Бліна, дапаможнага біскупа Пінскай дыяцэзіі Казіміра Велікасельца, ксяндза прэлата Міраслава Скачыляса, святароў Віцебскага дэканату і шматлікіх вернікаў з віцебскіх парафій.
Трэцяя гадавіна смерці Яна Паўла ІІ
2 красавіка 2008 г. увесь Каталіцкі Касцёл ушаноўвае памяць Слугі Божага Яна Паўла ІІ, трэцяя гадавіна смерці якога прыпадае на гэты дзень.
25 красавіка 2005 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI адмяніў абавязковы пяцігадовы кананічны тэрмін, які павінен прайсці з дня смерці, для распачацця працэсу беатыфікацыі і кананізацыі Яна Паўла ІІ. У красавіку 2007 года, праз два гады пасля смерці Вялікага Папы, у базыліцы святога Яна на Латэране кардынал Камілло Руіні аб’явіў пра завяршэнне першага, дыяцэзіяльнага этапу беатыфікацыйнага працэсу Слугі Божага Яна Паўла ІІ і перадаў падрыхтаваную дакументацыю ў Ватыкан.
Касцёл адзначае 3-ю гадавіну адыходу Яна Паўла ІІ
1 красавіка 2008 г., напярэдадні 3-й гадавіны адыходу Яна Паўла ІІ у дом Айца, у рымскай базыліцы Найсвяцейшай Панны Марыі за Тыбрам адбылася памятная сустрэча пад назваю «Згадваючы Караля». У сустрэчы, арганізаванай супольнасцю святога Эгідыя, узялі ўдзел Папскі вікарый Рыма кардынал Камілло Руіні, пастулатар беатыфікацыйнага працэсу Яна Паўла ІІ кс. Славамір Одэр і заснавальнік згаданай супольнасці Андрэа Рыкардзі.
Атрыманне паслугаў у Пінскай семінарыі
30 сакавіка 2008 г. у Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі імя святога Тамаша Аквінскага ў Пінску адбылося ўрачыстае ўстанаўленне лектараў і акалітаў.
Урачыстасць Божай Міласэрнасці ў лошыцкай парафіі
30 сакавіка 2008 г. вернікі мінскай парафіі Маці Божай Ружанцовай (мікрараён Лошыца) віталі арцыбіскупа Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага Тадэвуша Кандрусевіча. У мікрараёне Лошыца, дзе зарэгістравана і дзейнічае парафія, плануецца пабудаваць санктуарый Божай Міласэрнасці. З гэтай нагоды арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч ва ўрачыстасць Божай Міласэрнасці цэлебраваў у гэтай парафіі святую Імшу і маліўся за ўсіх вернікаў парафіі.
Урачыстасць Божай Міласэрнасці ў Віцебску
30 сакавіка 2008 г., ва ўрачыстасць Божай Міласэрнасці, у віцебскай парафіі Езуса Міласэрнага святую Імшу канцэлебравалі біскуп Віцебскай дыяцэзіі Уладзіслаў Блін і дапаможны бiскуп Пінскай дыяцэзіі Казiмiр Велікаселец.
Памяці новамучаніка кс. Яўгена Святаполк-Мірскага
28–29 сакавіка 2008 г. у г. Магілёве было адзначана 90-годдзе мучаніцкай смерці Магілёўскага дэкана кс. Яўгена Святаполк-Мірскага. З гэтай нагоды ў горадзе на Дняпры адбываліся набажэнствы, прадстаўленні і навуковы семінар, прысвечаны мучанікам нашай зямлі, у якім узяў удзел Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі Тадэвуш Кандрусевіч.
Рэкалекцыі для еўрапейскіх іерархаў на Святой Зямлі
З 25 па 29 сакавіка 2008 г. у Святой Зямлі праходзяць рэкалекцыі, у якіх бяруць удзел 129 прадстаўнікоў епіскапатаў краінаў Еўропы. З Беларускіх іерархаў у духоўных практыкаваннях удзельнічаюць Старшыня ККББ Гродзенскі біскуп Аляксандр Кашкевіч і дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Антоні Дзям’янка. Рэкалекцыйныя сустрэчы адбываюцца ў «Domus Galilaeae» — цэнтры супольнасцяў Неакатэхуменальнага шляху, што на беразе Галілейскага возера. Там прысутнічаюць таксама лідэры сусветнага неакатэхуменату Кіко Аргуэло і Кармэн Эрнандэс.
Суіснаванне культур і рэлігій у кантэксце выхавання
З 27 па 28 сакавіка 2008 г. у Рыме прайшла канферэнцыя на тэму «Міжкультурнае выхаванне і рэлігійны плюралізм», арганізаваная Кангрэгацыяй па справах каталіцкай адукацыі сумесна з Міжнародным каталіцкім таварыствам педагагічных інстытутаў.
Папская катэхеза пра Уваскрасенне
У сераду ў актаве Пасхі 26 сакавіка 2008 г. Святы Айцец прапанаваў у катэхезе разважанні пра асаблівы характар гэта літургічнага перыяду, калі мы ўзгадваем і нанава перажываем таямніцу Уваскрасення Хрыста.
Энцыкліка Бэнэдыкта XVI «Spe salvi» на рускай мове
25 сакавіка 2008 г. у маскоўскім культурным цэнтры «Покровские ворота» адбылася прэзентацыя энцыклікі Бэнэдыкта XVI пра хрысціянскую надзею
Рэкордная колькасць пілігрымаў на Святой Зямлі
«Сёлета на ўрачыстасці Вялікага тыдня і Уваскрасення Пана ў Святую Зямлю з усяго свету прыбыла рэкордная колькасць пілігрымаў», — паведаміў а. П’ербатыста Піцабала. Настаяцель францішканскай Кустодыі Святой Зямлі адзначыў, што іх колькасць перавысіла 150 тыс. чалавек. Гэта больш, чым у юбілейным 2000 годзе.
Последние комментарии
3 дня 10 часов назад
4 дня 4 часа назад
4 дня 5 часов назад
4 дня 5 часов назад
4 дня 6 часов назад
2 недели 2 дня назад
2 недели 6 дней назад
3 недели 14 часов назад
3 недели 1 день назад
3 недели 3 дня назад